Галоўныя драйверы росту 2019 года - інвестыцыі і малы бізнес

15 февраля 2019

Беларуская эканоміка пачала год з дадатнай дынамікі і вышэй за квартальныя ацэнкі. З улікам такога старту ў першы месяц, дзе ўжо плюс 0,7 %, тэмп росту ВУП за год на 4 % плануюць забяспечыць. Пра гэта сёння журналістам заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой перад пасяджэннем калегіі ведамства. Асноўныя драйверы росту - інвестыцыі і малы бізнес. Летась доля яго падатковых паступленняў вырасла больш як на траціну, а ў экспарце - да 40 %. Асаблівая ўвага зараз дзяржпрадпрыемствам, якія неэфектыўна працуюць. Правядуць дыягностыку. Але падтрымліваць грашыма з дзяржказны больш не будуць, магчымая толькі рэструктурызацыя даўгоў. Сёлета пад пільнай увагай і адсталыя рэгіёны, каб скараціць дысбаланс у эканамічным развіцці і ўзроўні жыцця з паспяховымі тэрыторыямі.

На знешнім узроўні галоўнай праблемай застаюцца бар'еры і абмежаванні на рынку ЕАЭС. Пры гэтым іх колькасць не зніжаецца, а наадварот, павялічваецца. А гэта істотныя перашкоды для працы бізнесу і буйных экспарцёраў і страты ад продажаў. Адкрытым для ўсіх краін-удзельніц застаецца пытанне аб фарміраванні адзінай прамысловай палітыкі.