Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Жытоміры. Прадстаўлены ўсе сферы супрацоўніцтва

3 октября 2019

Сотні гасцей, спецыялістаў і мастакоў на найбліжэйшыя два дні  зробяць горад больш прывабным  сваімі перамовамі і творамі. Адна з асноўных лакацый - выстава тэхнікі. Сюды мясцовыя жыхары прыходзяць зрабіць фатаграфіі, а прадстаўнікі бізнесу - заключыць кантракты. БелАЗ, МАЗ, "Гродна Азот" - з дзясятак беларускіх кампаній прапануюць свае апараты. Таксама ў рамках выставы прадэманстравалі сумесную распрацоўку дзвюх краін:  МАЗ на беларускіх шасі і з украінскім начыннем. У цэлым пляцоўка абяцае быць ураджайнай на кантракты.

Дзелавыя колы Беларусі і Украіны  падпісалі некалькі дзясяткаў дакументаў на суму  больш за 500 мільёнаў долараў. Так,  БелАЗ дамовіўся  аб новай партыі тэхнікі ва Украіну. "Амкадор"  у кастрычніку паставіць 14 адзінак сваіх машын. Акрамя гэтага, плануецца падпісаць кантракты  на сотню тралейбусаў для гарадоў Украіны. Белкамунмаш  прэзентуе на форуме  электробус у новым дызайне. А арганізацыі Белкаапсаюза  прапануюць для паставак ва Украіну  25 відаў сваёй прадукцыі. Чакаюць да выхадных  у пяць разоў больш прамых дамоўленасцяў  паміж прадпрымальнікамі дзвюх краін у параўнанні з мінулым годам. 

Вуліца Міхайлаўская - цэнтр прыцягнення рамеснікаў, мастакоў і музыкантаў. Некалькі дзён беларускія і ўкраінскія творцы будуць абменьвацца вопытам. Заўтра ключавы дзень II Форуму рэгіёнаў.