Фізічны пуск першага энергаблока Беларускай АЭС плануецца ў студзені 2020 года

10 октября 2019

За месяц да запуску на станцыю павінны даставіць ядзернае паліва. Пра тое, як БелАЭС рыхтуецца да пуску, спецыялісты расказалі прадстаўнікам беларускіх і замежных СМІ. На экскурсію прыехалі паўсотні журналістаў. Гэта прадстаўнікі сямі краін. Прэс-тур для замежных СМІ ў рамках беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму праводзіцца ўжо чацвёрты раз.

Сёння фізічная гатоўнасць станцыі ўжо больш за 80 %. На першым блоку Беларускай АЭС плануюць правесці выпрабаванні з імітатарамі ядзернага паліва.