Фізічным і юрыдычным асобам адменяць дазволы для валютных аперацый

22 мая 2020
Фізічным і юрыдычным асобам адменяць дазволы для валютных аперацый, якія пакуль выдае Нацбанк. Напярэдадні дэпутаты ў другім чытанні прынялі законапраект "Аб змяненнях законаў па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю", зрабіўшы стаўку на лібералізацыю. Таксама прадпрыемствам і арганізацыям дазволяць купляць валюту, не раскрываючы мэты яе выкарыстання. Беларусы таксама змогуць адкрываць дэпазітныя валютныя рахункі за мяжой. Такая магчымасць з'явіцца праз год пасля адабрэння закона верхняй палатай і Прэзідэнтам.

У новым дакуменце за Нацбанкам і Саветам Міністраў замацавана права ў выпадку пагрозы эканамічнай бяспецы ўводзіць валютныя абмежаванні да 12 месяцаў.