"Еўраопт" адкрыў свой юбілейны - чатырохсоты - гандлёвы аб'ект

9 декабря 2015

А гэта навіны для актыўных пакупнікоў. Найбуйнейшы беларускі рэтэйлер "Еўраопт" адкрыў свой юбілейны - 400-ы - гандлёвы аб'ект у Рагачове. Новы магазін-гандлёва-забаўляльны цэнтр "Е-Сіці". А гэта значыць - новы дызайн і новая канцэпцыя афармлення гандлёвых плошчаў. Такія гандлёвыя аб'екты цалкам адказваюць сучасным еўрапейскім стандартам. Для невялікіх гарадоў - адкрыццё "Е-сіці" стала сапраўдным святам.

У гэтым упэўнілася і Вольга Халадовіч. Амаль 8 тысяч квадратных метраў плошчы, 16 кас для пакупнікоў, шырокія праходы і гандлёвыя плошчы. 400-ы, юбілейны, "Еўраопт" - гэта дзявяты гандлёва-забаўляльны цэнтр "Е-сіці" ў нашай краіне. Пад адным дахам - цэлы комплекс паслуг і сапраўдная прастора для пакупнікоў.

Тут самы шырокі асартымент тавараў. Плюс вялізны выбар прадукцыі ўласнай вытворчасці - мясныя і рыбныя паўфабрыкаты, свежая выпечка і кандытарскія вырабы, кулінарыя, гатовыя стравы. У "Еўраопце" добра разумеюць, якое значэнне ў сучасных эканамічных умовах маюць цэны на тавары ў рознічным гандлі. Менавіта таму коштавая палітыка ў першую чаргу разлічаная на рэальную эканомію для пакупнікоў.

У новым гіпермаркеце адчынены і навагодні кірмаш. Святочны асартымент - па спецыяльных цэнах. У перадпачатку Новага года скідкі і акцыі прадугледжаныя нават для тавараў з "чырвонай цаной".

Па ўсёй краіне ў гіпермаркетах "Еўраопт" тавары, выстаўленыя на акцыі "Чырвоная цана", можна набыць з дадатковай скідкай да 17%. А кожную сераду прадэгуставаць прадукцыю ўласнай вытворчасці і набыць кулінарыю з птушкі па спецыяльных коштах. Новы фармат гандлю - значыць, што якасць сэрвісу выходзіць на прынцыпова новы ўзровень.

Вялікі гандлёвы сэрвіс для малых гарадоў - гэта прыток інвестыцый і новыя працоўныя месцы. У гэтым гіпермаркеце працу атрымалі 136 мясцовых жыхароў. Акрамя таго, найбуйнейшы беларускі рэтэйлер збіраецца пашыраць сваю прысутнасць на айчынным рынку і да канца года плануе адкрыць у краіне яшчэ 25 новых гандлёвых аб'ектаў.