Еўразійская эканамічная камісія разлічвае на хутчэйшае ўступленне Беларусі ў СГА

16 января 2017

Гэта сёння ў Маскве заявіла міністр па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК. У форме тэлемоста Таццяна Валавая  размаўляла з журналістамі з Расіі, Беларусі, Арменіі і Казахстана. Асноўная тэма - вынікі працы ЕАЭС у 2017 годзе. У прыватнасці, гаворка ішла наконт новага Мытнага кодэкса (ён павінен запрацаваць ужо летам), адзінага медыцынскага страхавання для грамадзян краін, што ўваходзяць у ЕАЭС, а таксама наконт уступлення Беларусі ў СГА.

 

Таццяна Валавая, Міністр па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК: "Разлічваем, што Беларусь як мага хутчэй уступіць у СГА. Апошнім часам перамовы аб далучэнні Беларусі да СГА істотна актывізаваліся. Мы заўсёды прыцягвалі ўвагу партнёраў па СГА да таго, што Беларусь, з'яўляючыся членам Еўразійскага эканамічнага саюза, ужо шмат у чым выконвае нормы і правілы СГА. Пасля таго як Беларусь стане членам СГА, можна разлічваць на тое, што ЕАЭС таксама стане самастойным удзельнікам СГА. Гэта вельмі пазітыўны працэс".

На сустрэчы гаварылі і наконт адзінай сістэмы рэгулявання санітарных і фітасанітарных нормаў. Кантроль за іх выкананнем ляжыць на нацыянальных службах. І, па словах міністра, калі беларускі бок не згодны з высновамі расійскіх органаў санітарнага кантролю, ён мае права апратэставаць іх у судзе.