Эксплуатаваць лясы - віртуозная задача

15 сентября 2014
Захаваць лясное багацце, але пры гэтым не выпусціць магчымасць зарабіць. Як правільна распарадзіцца гэтым прыродным рэсурсам, абмяркоўвалі сёння чыноўнікі, лесаводы і перапрацоўшчыкі. Выязное пасяджэнне прэзідыума Савета Міністраў прайшло на базе Барысаўскага доследнага лясгаса. Таксама дэлегацыя наведала і прадпрыемства Барысаўдрэў. І калі да культывацыі і перапрацоўкі лесу прэтэнзій ужо няма, то ў дачыненні да менеджменту кампаній пытанняў шмат.

Падрабязнасці ў Сяргея Хамянтоўскага.


Барысаўскі лясгас - гаспадарка доследная. У галіне моцная. Менавіта тут і вырашылі правесці выязны прэзідыум Савета Міністраў. Дзе, як не ў лесе думаць, як лепш распарадзіцца адным з галоўных багаццяў краіны. Пачалі з першага звяна ляснога ланцуга - гадавальніка. Штогод у краіне ствараюцца больш чым 23 тысячы гектараў новых лясоў. Кожны год дзяржава ўкладвае ў развіццё гадавальніцкай гаспадаркі больш за 8 мільярдаў рублёў.


Першая з задач, якія стаяць перад лесаводамі, - не нашкодзь. Захоўваючы прыродны баланс, трэба яшчэ і зарабіць на прадукцыі з лесу. Паўфабрыкаты за мяжу пастаўляць нельга ўжо з наступнага года. У жніўні Прэзідэнт крытыкаваў лесаводаў і перапрацоўшчыкаў за невысокі ўзровень лесакарыстання. Даручыў наблізіцца да скандынаўскіх стандартаў. Пакуль не ўсе аб'ёмы драўніны, якія магчыма, перапрацоўваюцца ў краіне.


Эксплуатаваць лясы - даволі віртуозная задача. Рабіць на драўніне прыбытковы бізнес таксама мастацтва. Дзяржава інвесціравала ў дрэваперапрацоўку немалыя сродкі. Толькі пры разумным менеджменце кампаній яны стануць зваротнымі.

Завяршыўшы мадэрнізацыю ўсіх сістэмаўтваральных прадпрыемстваў дрэваперапрацоўкі, урад возьмецца за асваенне далёкіх пасек. Зацвердзілі нават праграму Лясныя дарогі. Бо толькі Светлагорскі завод беленай цэлюлозы (яго запусцяць праз год) штодня будзе перапрацоўваць 130 вагонаў драўніны.