Прэзідэнт: Заходнія санкцыі - гэта іх бяссілле

24 июня 2021

Рэгіянальнае развіццё   на прыкладзе Гродзеншчыны. Прэзідэнт зноў у рэгіёнах. Сёння ў цэнтры ўвагі эканоміка Свіслацкага раёна.

Ён не ўваходзіць у лік перадавых. Але ва ўрада ёсць план, як падняць на належны ўзровень такія рэгіёны, у прыватнасці за кошт будаўніцтва новых і мадэрнізацыі старых прадпрыемстваў, фарміравання сацыяльнай інфраструктуры. Аляксандр Лукашэнка пабываў у гаспадарцы "Ханчыцы-Нёман". Іх малочна-таварны комплекс па надоях   у дзясятцы самых паспяховых у краіне. Рэзервы (гэта датычыцца сельскай гаспадаркі ў цэлым) Прэзідэнт бачыць у строгім захаванні тэхналогій і дысцыпліны. Да таго ж у перспектыве рэгіянальнай эканоміцы прыйдзецца працаваць ва ўмовах санкцый. Але Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што нават пры знешнім націску можна забяспечыць развіццё.

Прэзідэнт прадоўжыў практыку раптоўных інспекцый

У гаспадарцы абмеркавалі надзённыя пытанні вытворчасці і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, у прыватнасці рапсавага алею. Гэта высокамаржынальны тавар. І беларускім гаспадаркам выгадна займацца такой вытворчасцю. Трэба адрэгуляваць пытанні цэн і забараніць вываз насення рапсу - такімі ў выніку былі даручэнні Прэзідэнта. У плане рабочай паездкі Аляксандра Лукашэнкі было яшчэ некалькі апорных вытворчасцей раёна. Але інспекцыя для асобных прадпрыемстваў, як гэта нярэдка бывае, аказалася раптоўнай. Так, Аляксандр Лукашэнка   зазірнуў у Свіслацкую райсельгастэхніку, дзе прагучаў выразны пасыл "навесці парадак на гэтай тэрыторыі". Пабываў таксама і ў пякарні. Прадпрыемства таксама мае патрэбу ў своечасовым абнаўленні.

Прэзідэнт наведаў і транспартна-лагістычны цэнтр. Ён знаходзіцца ў вядзенні кампаніі   "Кронаспан", чый профіль дрэваапрацоўка. Гэта важны рэсурс, з якога можна выціснуць больш. Але для гэтага трэба пабудаваць мэблевую фабрыку. І Прэзідэнт абяцае падтрымку. А ў цэлым такія інвестпраекты павінны стаць апорнымі пунктамі росту як у раёнах, так і ў абласцях. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка ставіць перад урадам і губернатарамі. Ім разам трэба будзе вызначыць пералік праектаў, які б уключаў не менш за адзін значны для эканомік рэгіёнаў. Пра гэта ішла размова на нарадзе з удзелам кіраўнікоў усіх раёнаў Гродзеншчыны.

Прэзідэнт акцэнтаваў - дэпрэсіўных раёнаў у Беларусі быць не павінна. Мясцовай вертыкалі адседзецца ўбаку не атрымаецца. Трэба дыверсіфікаваць эканоміку, ствараючы прамысловыя вытворчасці. Гэта прыярытэт нумар адзін. І санкцыйная палітыка Захаду робіць гэту задачу актуальнай як ніколі. Пакуль ішла нарада, на плошчы горада сабраліся мясцовыя жыхары. Прэзідэнт па традыцыі пагутарыў з людзьмі пра надзённае.

А. Лукашэнка пагутарыў з жыхарамі Свіслачы

Прэзідэнт у размове з людзьмі таксама закрануў тэму адносін паміж народамі на фоне палітычных рознагалоссяў з нашымі суседзямі. Заклік кіраўніка дзяржавы гучаў проста - нельга нікога пакрыўдзіць. Бо ўся антыбеларуская рыторыка - гэта справа палітыкаў, а не звычайных людзей.