Эканоміка павінна стаць лакаматывам узаемадзеяння Беларусі і ЕС

10 апреля 2016

Шматлікія эксперты сцвярджаюць: у сітуацыі, у якой аказалася зараз Украіна, вінаваты сам Кіеў, паставіўшы сябе перад выбарам: ЕС або Расія, заходняя інтэграцыя або ўсходняя. Гледзячы на суседзяў, пачынаеш лепш разумець наш галоўны дыпламатычны прынцып. Яго на тыдні простай фразай выказаў Прэзідэнт - "не трэба прымушаць нас выбіраць, з кім быць". І, сапраўды, Масква і Брусель - гэта нашы першы і другі рынкі. Якое б у розныя гады ні было палітычнае надвор'е, мы заўсёды гандлявалі шмат і на Усходзе, і на Захадзе.

Як палепшыць якасць эканамічных адносін, гаварылі ў аўторак. Менавіта эканоміка павінна стаць лакаматывам узаемадзеяння Беларусі і ЕС. За мінулы год Мінск і Брусель нагандлявалі без малога на 14 з паловай мільярдаў долараў. Вось на такой прагматычнай апоры і павінен будавацца мост супрацоўніцтва. Без палітызаванасці і толькі на аснове дыялогу (видэа).

Адмена санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска, вядома, важны палітычны сігнал, але тут важна і іншае. Беларусь была і застаецца надзейнай абаронай Еўрасаюза ад нелегальнай міграцыі і кантрабанды. Праблемы з бежанцамі, нестабільнае геапалітычнае становішча расстаўляюць кропкі над "і". У гэтай сітуацыі Беларусь становіцца ледзь ці не самым спакойным суседам, які не мае ў сябе ні ваенных дзеянняў, ні спрэчных тэрыторый.