Яўген Каралёк паспяхова праехаў Гран-пры Масквы і Гран-пры Санкт-Пецярбурга

7 июня 2019

Чатыры медалі па выніках двух стартаў. Яўген Каралёк паспяхова праехаў Гран-пры Масквы і Гран-пры Санкт-Пецярбурга. У сталіцы Расіі беларускі велагоншчык выйграў дзве залатыя ўзнагароды  ў омніуме (гэта веласіпеднае мнагабор'е) і групавой гонцы па ачках, а таксама разам з Раманам Цішковым стаў сярэбраным прызёраў у алімпійскім медысане. У Санкт-Пецярбургу Каралёк ізноў пацвердзіў чэмпіёнскі клас у омніуме і спыніўся за крок ад п'едэстала з Цішковым у медысане. На Еўрапейскіх гульнях Яўген выступіць у трох дысцыплінах - скрэтчы, медысане і каманднай гонцы.