Два новыя крэдытныя кантракты з Беларуссю плануе падпісаць Еўрапейскі інвестыцыйны банк

24 июля 2019

Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў віцэ-прэзідэнт фінансавай установы Вазіл Худак. Праекты закрануць мадэрнізацыю аўтамабільнай дарогі М-7 і водаачышчальных станцый. Агульная сума інвестыцый больш як 100 мільёнаў еўра. Адзначым, Еўрапейскі інвестыцыйны банк пачаў працу ў Беларусі летась. Ужо паспяхова прафінансаваныя два праекты па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу, а таксама рэканструкцыя Мінскай водаачышчальнай станцыі. Плануецца, што на працягу трох гадоў Беларусь і Еўрапейскі інвестыцыйны банк змогуць нарасціць агульны крэдытны партфель  да аднаго мільярда еўра.