На трасах вобласці актыўна аднаўляюць дарожную разметку

24 мая 2017

А вось каб прадухіліць значную колькасць ДТЗ, зараз на трасах вобласці актыўна аднаўляюць дарожную разметку. Пешаходныя пераходы і лініі для абмежавання палос руху пакрываюць святлоатбівальнымі фарбамі, каб яны былі бачны вадзіцелям і ноччу. Месцамі на дарогах з'явяцца і новыя палосы руху - так, да прыкладу, у Жодзіне на некаторых скрыжаваннях трасы з Мінска ў Барысаў дарога павялічваецца з двух да трох палос.Такім чынам плануецца значна разгрузіць гэтыя напрамкі, асабліва ў гадзіны пік.

Працы па нанясенні разметкі плануюць скончыць да канца чэрвеня. Плануецца, што адноўленая разметка пратрымаецца паўгода.