Не толькі драўніна, але і гатовыя дамы - ад вытворцы. Мінлясгас развівае фірмовы гандаль

27 ноября 2023

Драўлянае домабудаванне ў Беларусі стала таннейшым. Праекты максімальна даступных камплектаў прапаноўваюць лесагаспадарчыя аб'яднанні. А Мінлясгас арганізаваў гандаль напроста ад вытворцаў. І зараз ва ўсіх рэгіёнах ёсць гандлёвыя пункты, дзе можна не толькі купіць драўніну, але і гатовыя дамы. Тыпавыя праекты і даступная цана сыравіны робяць гатовыя зрубы значна таннейшымі за прапановы прыватнікаў.  

Гандлёвая сетка Мінлясгаса - гэта 15 магазінаў пад брэндам "Лясны домік". Яны прапаноўваюць драўляныя дамы ад 50 да 105 квадратных метраў. У цану ўваходзяць толькі драўляныя элементы. Асобна аплачваецца зборка і дастаўка.