Прэзідэнт паставіў задачы перад урадам на нарадзе па развіцці АПК

29 апреля 2021

Праблемы ў сельскай гаспадарцы і шляхі іх вырашэння. Вялікую нараду па працы аграпрамысловага комплексу  сабралі сёння ў Палацы Незалежнасці.

У зале губернатары, профільны міністр, прадстаўнікі навукі і кантрольных органаў. Мінулы год стаў праверкай на трываласць для сістэмы міжнародных эканамічных адносін. Так званая дыктатура і парадак, за якія нас папракаюць,  паказалі сваю эфектыўнасць, не без долі іроніі адзначыў Прэзідэнт.

Вынікі ў наяўнасці, калі ў свеце былі панічныя настроі, сутыкнуліся з дэфіцытам прадуктаў, АПК нашай краіны не проста выстаяў у перыяд каранавіруса. Дзякуючы патэнцыялу ў сельскагаспадарчай галіне, які мы стварылі за перыяд незалежнасці, і правільнай тактыцы мы значна дадалі. Летась забяспечаны рост вытворчасці асноўных відаў прадукцыі. Прычым добрая дынаміка  ва ўсіх абласцях рэспублікі.

Але Прэзідэнт заклікае ўдзельнікаў нарады  не лічбам радавацца  і пазіцыям у сусветных рэйтынгах,  а працягваць працаваць і вырашаць унутраныя праблемы. Напрыклад, сёлета зніжана вытворчасць жывёлы і птушкі, фіксуюць невялікі падзеж жывёлы, што недапушчальна. Гэтыя пытанні - зона адказнасці генпракурора. Спецыялісты павінны загадзя планаваць і вырашаць не толькі тэхналагічныя пытанні.

Ён адзначыў, што гэта не толькі тэхналагічныя пытанні, якія профільныя спецыялісты павінны загадзя планаваць і вырашаць. Ад вытворчасці залежаць рэалізацыя прадукцыі і, як вынік, эканамічны стан вёскі, які зараз не самы просты. 

Прэзідэнт запатрабаваў навядзення поўнага парадку на сяле. Знаходзячыся  ў камандзіроўцы ў чарнобыльскіх раёнах, Аляксандр Лукашэнка з борта верталёта змог ацаніць сітуацыю на сельскагаспадарчых землях. Кіраўнік дзяржавы адзначыў шэраг праблем, якія неабходна вырашыць у найбліжэйшы час. Меліярацыя, старыя пустыя дамы  і  састарэлыя закінутыя фермы. 

Яшчэ адна праблема, на якую кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, - вялікая колькасць закінутых прысядзібных участкаў і дамоў у некаторых вёсках. Ён паставіў задачу перад усёй вертыкаллю ўлады на працягу гэтага года аператыўна вырашыць адпаведныя пытанні. Безгаспадарныя дамы трэба альбо прадаць, альбо знесці іх, закапаць, калі яны нікому не патрэбныя.

У аснове асноў дысцыпліна і арганізацыя працэсу. Кожны павінен займацца сваёй справай. Так, задача ўрада - даць магчымасці для працы,  губернатараў - распрацаваць стратэгію, рэалізоўваць яе выкананне павінны ўжо на месцах. Ад міністра - тэхналогіі і кантроль.

Не абышлі бокам і пасяўную. Гаспадаркі  адстаюць ад графіка. Дэдлайн: 9 мая. Да гэтага па краіне павінны пасадзіць буракі, лён, кукурузу і палову бульбы. Прэзідэнт анансуе: 10-га знойдзе час, каб асабіста агледзець краіну і зрабіць выснову, на што здольныя губернатары і іх каманды.