22 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны

22 июня 2014

З гэтым днём звязаная трагічная падзея, якая пацягнула за сабою вялізную колькасць смерцяў. Роўна 73 гады таму пачалася вайна… На палях бітвы загінуў кожны трэці беларус.


Першым змагацца за сваё жыццё прыйшлося пагранічнікам і перадавікам. Цэлы месяц наступлення ворага адбіваў гарнізон Брэсцкай крэпасці... Сёння світанак тут сустрэлі каля 6 тысяч чалавек. Сярод іх і пасажыры Цягніка памяці. Падрабязнасці ў нашага карэспандэнта Ганны Рублёвай.


Сёння Брэст прачнуўся ад гудку цягніка, а не ад гукаў бомб і снарадаў, як 73 гады таму. Рэйсам памяці прыехалі ветэраны, якія прымалі ўдзел у аперацыі Баграціён, актывісты моладзевых аб'яднанняў і проста неабыякавыя да подзвігу абаронцаў цытадэлі людзі.


Чатыры гадзіны раніцы… Плач скрыпкі і гук звана. Больш за дзесяць тысяч чалавек прыехалі сюды сустрэць світанак. І ўбачыць як пачыналася вайна.


Як сімвал удзячнасці і падзякі сёння тут запальваюць свечкі, лампады. Пускаюць вянкі на ваду.


Больш за месяц ішла абарона на ўсіх трох умацаваннях крэпасці - Валынскам, Кобрынскім і Тэрэспальскім. І з апошніх сіл байцы абаранялі цытадэль. У адной з казарм ля Трохарачных варотаў невядомы баец напісаў на сцяне: Памром, але з крэпасці не пойдзем.


Аднак не толькі цаной жыцця, але і цаной свабоды абаранялі крэпасць. Асабліва калі фашысцкія войскі адрэзалі нашых байцоў ад вады. На адкрыцці новай экспазыцыі Музей вайны - тэрыторыя міру прапанавалі інтэрактыўныя карты лініі агню.


Новыя тэхналогіі не толькі ў музеі, але і на пляцоўцы баталій. Досвіткам 400 рэканструктараў Беларусі, Расіі, Балгарыі, Эстоніі ўзнаўляюць эпізод абароны 9-й пагранзаставы пад кіраўніцтвам Андрэя Кіжаватага. А ля Гаўрылаўскіх варот пачынаецца ўварванне. Сведкамі пачатку вайны становяцца больш за 10 тысяч чалавек. Сярод іх удзельнікі акцыі Дзеці за мір. Таленты Азербайджана прыехалі ў Беларусь не толькі паказаць сваю творчасць, але і на свае вочы ўбачыць легендарную крэпасць.


Задзейнічаныя піратэхніка, гучнагаварыцелі, гукавыя эфекты. Ад залпаў і стрэлаў уздрыгвае зямля, амаль як тады ў чэрвені 41-га. І гэтаму сёння ўсе гаварылі веру. І са слязамі на вачах дадавалі памятаю… ганаруся….