Доля юаня ў міжнародных плацяжах дасягнула гістарычнага максімуму

15 декабря 2023

Доля юаня ў міжнародных плацяжах дасягнула сёлета гістарычнага максімуму. Па аб'ёмах разлікаў ён выйшаў на другое месца, абагнаўшы еўра.

На думку аналітыкаў, гэта адбылося ў выніку інтэнсіфікацыі тавараабароту паміж Кітаем і краінамі Блізкага Усходу.

Калі такая дынаміка захаваецца, то тэхнічна юань можа стаць адной з асноўных валют, што выкарыстоўваюцца ў міжнародных разліках.