Доля ў ВУП Беларусі ад сектара інфарматызацыі і сувязі можа да 2025 года павялічыцца ўдвая

7 февраля 2019

Доля ў ВУП Беларусі ад сектара інфарматызацыі і сувязі можа да 2025 года павялічыцца ўдвая і скласці не меней як 10 %. Пра гэта заявілі сёння на калегіі Мінсувязі. Створаныя прававыя механізмы, галоўны з якіх восьмы дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі. І сёння ўсе галіны паступова пераходзяць на новы ўзровень развіцця, ці то медыцына, адукацыя, прамысловасць. Сёлета будзе цалкам вырашана пытанне з інфраструктурай. Да канца 2019 оптавалакно правядуць да кожнага спажыўца. А на гэтай платформе можна развіваць паслугі і для бізнесу.

Аляксандр Турчын, першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "У 2010 сектар інфарматызацыі і сувязі 2,6 %, 2018 - 5,5 %. Гэта значыць больш як у два разы павялічыўся ўклад у ВУП гэтай галіны эканомікі. Ні адна з галін не паказвае такога росту. У 2019 годзе самым адпраўным пунктам стане нарада ў Прэзідэнта, якую мы плануем дзесьці арыенціровачна ў сярэдзіне сакавіка, дзе мы паспрабуем на аснове аналізу сусветных тэндэнцый, якія адбываюцца, намеціць шлях нашай краіны на найбліжэйшы час на развіццё лічбавай эканомікі".

Па індэксе развіцця ІКТ у Беларусі сёння 32-е месца з 176 краін. І гэта самая высокая пазіцыя сярод краін - партнёраў па СНД. У тройцы лідараў - Ісландыя, Паўднёвая Карэя і Швейцарыя.