Даўгі прадпрыемстваў прапаноўваюць канвертаваць у акцыі

21 мая 2020
Хто і на якіх умовах іх можа атрымаць і ці будуць новыя падыходы матываваць працаўнікоў на прыбытковую працу? Дэпутаты вырашаюць гэтыя пытанні папраўкамі ў Закон "Аб гаспадарчых таварыствах". Новыя механізмы закліканы стабілізаваць дзейнасць буйных вытворчасцяў. Блок змяненняў прысвечаны карпаратыўнаму кіраванню. Прапісаны патрабаванні да фарміравання савета дырэктараў і парадак правядзення яго пасяджэнняў.

Зараз у Беларусі каля 64 тысяч гаспадарчых таварыстваў, дзе працуюць больш як 80 працэнтаў усіх работнікаў. Новыя падыходы да іх занятасці дэпутаты могуць прыняць ужо на гэтай сесіі да канца чэрвеня.