Дні Мінска пачынаюцца ў Тбілісі

21 марта 2018

Запланаваны дзелавыя, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, якія яшчэ больш зблізяць два гарады-пабрацімы. Сёння ў мэрыі Тбілісі сустрэча старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца з калегам з грузінскага боку Кахам Каладзэ. Будзе падпісана праграма гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва да 20 года. Прэзентуе ў Тбілісі беларуская сталіца і экспартны патэнцыял.

"Белкамунмаш" прадставіць макет электробуса. "Вітаўт Макс Электра" ужо знаёмы мінчанам - 20 мадэляў амаль год курсіруюць па вуліцах Мінска. Разглядаецца пытанне паставак беларускіх электробусаў і для траспартнай сеткі Тбілісі і Батумі.

Заўтра ў Тбілісі - грузінска-беларускі бізнэс-форум. Мінск прадставіць гандлёва-эканамічны, інвестыцыйны, а таксама турыстычны патэнцыял, запланавана і выстава тавараў беларускіх вытворцаў.