Дзмітрый Крутой: Эканоміка Беларусі плануе прырастаць вышэй за сярэднесусветныя паказчыкі

25 июня 2018

У перспектыве - эканоміка Беларусі плануе прырастаць вышэй за сярэднесусветныя паказчыкі. А яны сёння на ўзроўні 4 %. Аб гэтым у "Галоўным эфіры" заявіў першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой. Драйверамі на ўнутраным рынку стала аднаўленне прыбыткаў насельніцтва, прыток інвестыцый і паляпшэнне тэмпаў рознічнага тавараабароту. Сёння галоўнае - захаваць нізкі ўзровень інфляцыі, не вышэй 5 % за год, стабільны курс рубля і падтрыманне золатавалютных рэзерваў на ўзроўні 7-8 мільярдаў долараў.

Стаўка робіцца і на інавацыйныя праекты. Іх каля сотні. Іх задача - забяспечыць узровень дададзенага кошту на ўзроўні еўрапейскіх краін і стварыць парадку 10 тысяч высокапрадукцыйных рабочых месцаў.