Дзмітрый Харытончык аб адзінай прамысловай палітыцы Беларусі і Расіі

26 февраля 2023

Мінск і Масква выбудоўваюць адзіную прамысловую палітыку. Асноўныя прынцыпы замацавалі ў пагадненні: вытворцы дзвюх краін будуць працаваць у роўных умовах, гаворка ідзе пра ўдзел у дзяржзакупках, прызнанне тэхналагічных аперацый і фінансавай падтрымцы перспектыўных кірункаў.

Мы працуем на канвеер ГАЗа, КАМАЗа, "Урала" і Рассельмаша. За мінулы год экспарт менавіта прамысловай прадукцыі ў Расію вырас напалову. Новых кантактаў чакаем і сёлета па выніках міжнароднай выставы "Інапрам" у Екацярынбургу і двухбаковых перамоў у расійскіх рэгіёнах нашых прадпрыемстваў і кіраўніцтва профільнага міністэрства.

Куды рухаецца эканамічны маятнік Саюзнай дзяржавы,  адказаў намміністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык (падрабязнасці ў відэа).