Дэпутаты павінны быць больш актыўнымі пры разглядзе пытанняў па развіцці АПК

15 июня 2015

Дэпутаты ўсіх узроўняў павінны быць больш актыўнымі пры разглядзе пытанняў па развіцці АПК. Ад іх чакаюць не толькі ацэнкі дзеючага заканадаўства, але і ўнясення прапаноў па яго карэкціроўцы. На гэта звярнуў увагу старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч падчас пасяджэння прэзідыума Савета Рэспублікі. Адным з пытанняў, што разглядаліся, сталі стан і праблемы развіцця сельскай гаспадаркі. Па словах спікера, галоўная задача сёння - паглядзець, наколькі дасканалая сістэма гаспадарання на зямлі.