Навагоднія падарункі дзецям Мінскай вобласці

8 января 2020
Гэтыя святочныя навагоднія дні запомняцца ўсім дзецям з Мінскай вобласці. У многіх кутках цэнтральнага рэгіёна праходзяць тэматычныя мерапрыемствы. А ў цэнтры экатурызму "Станькава" падарункі атрымалі не толькі школьнікі, але і іх бацькі. Заслугі хлопчыкаў і дзяўчынак  у творчасці, навуцы і спорце, а вось дарослыя з кожнага раёна ў 2019 паказалі высокія вынікі працы ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, ахове здароўя, адукацыі і культуры. Сюрпрызам для ўсіх гасцей, а іх сабралася амаль паўтысячы, стала шоу-праграма цырка шапіто. А ў пятніцу, 10 студзеня, у Слуцку падвядуць вынікі абласнога конкурсу "Вучань 2019 года". Свае ўзнагароды знойдуць 25 лепшых навучэнцаў з Мінскай вобласці.