Дэпутацкі корпус абмеркаваў новыя падыходы да дзяржфінансавання

11 октября 2013

Эканамічнасць і эфектыўнасць расходаў павінны стаць прыярытэтнымі крытэрыямі законапраекта аб рэспубліканскім бюджэце на наступны год. Такая заява прагучала сёння ў Авальнай зале. Гэтае пытанне падчас семінара парламентарыі разгледзелі сумесна з прадстаўнікамі міністэрстваў эканомікі і фінансаў. Адной з цэнтральных тэм стала прагназаванне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Пры гэтым дэпутаты ўлічылі і ролю падаткаў у фарміраванні бюджэту.


Законапраект аб рэспубліканскім бюджэце 2014 года не раз абмяркоўваўся на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы. Так, на нарадзе аб ключавых аспектах эканамічнай і сацыяльнай палітыкі Аляксандр Лукашэнка даручыў аб'ектыўна ацаніць будучую эфектыўнасць запланаваных дзяржаўных расходаў.


Сёння ж дэпутацкі корпус абмеркаваў новыя падыходы да дзяржфінансавання аховы здароўя, адукацыі і культуры.