Дэлегацыя бізнес-супольнасці Чэхіі ў Мінскай вобласці

29 октября 2019

Мінск - Прага: новыя бізнес-праекты і дзелавыя ініцыятывы з акцэнтам на міжрэгіянальным супрацоўніцтве! Сталіцу і Мінскую вобласць наведвае дэлегацыя бізнесменаў і дыпламатаў Чэшскай Рэспублікі. Сёння іх візіт пачаўся з Мінаблвыканкама, дзе адбыліся перамовы з кіраўніцтвам цэнтральнага рэгіёна. Як адзначылі спікеры, ключавыя напрамкі супрацоўніцтва - машынабудаванне, энергетыка, лагістыка і транспарт, і, вядома, сельская гаспадарка. Дарэчы, адна з ініцыятыў - вывучыць вопыт чэхаў у вырошчванні і перапрацоўцы хмелю. Таксама бакі падкрэслілі пазітыўную тэндэнцыю ва ўмацаванні сувязяў паміж чэшскім краем Высачына і Мінскай вобласцю.

Адзначым таксама: сёння ж у сталіцы стартуе і беларуска-чэшскі бізнес-форум, дзе наша краіна прэзентуе свае экспартныя і інвестыцыйныя магчымасці.