Гадзіннік на віцебскай ратушы сыграе больш за сто мелодый

29 апреля 2021

Віцебская ратуша стане яшчэ больш прывабнай для турыстаў. Тут абнавілі падмурак, зрабілі няслізкую падлогу, часткова адрэстаўравалі агароджу балкона, які выкарыстоўваецца як назіральная пляцоўка. Зараз ідзе замена гадзіннікавага механізма. Выгляд цыферблата захавалі, а вось начынне зрабілі больш сучасным - кіраваць механізмам будуць па GPS. Гадзіннік на віцебскай ратушы загучыць. У праграме больш за сто кампазіцый.

Элементы старога гадзіннікавага механізма папоўняць экспазіцыю Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, які размяшчаецца тут жа, у ратушы.