Бюджэт-2024: сацыяльная скіраванасць захоўваецца

23 октября 2023

Асноўным прыярытэтам эканамічнай палітыкі Беларусі застаецца павышэнне ўзроўню дабрабыту грамадзян. Гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. У Авальнай зале Дома ўрада прайшло нулявое чытанне бюджэтна-падатковага пакета законапраектаў на наступны год.

ВУП павінен вырасці на 3,8 %. Дададуць таксама інвестыцыі, экспарт і рэальныя даходы насельніцтва. Гэтыя паказчыкі закладзены і ў праект бюджэту-2024. Ён захавае сацыяльную скіраванасць. Запланавана павелічэнне выдаткаў на ахову здароўя, адукацыю і заработную плату. У цэлым па эканоміцы налічаная сярэднямесячная зарплата складзе 2 087 рублёў. Прадоўжыцца рэалізацыя інвестпраектаў і тэхнічнае пераабсталяванне прадпрыемстваў. Інвестыцыі будуць накіроўваць таксама на будаўніцтва жылля і інфраструктуры.

Сёння прадстаўлены і праект абноўленага Падатковага кодэкса. У аснове змяненняў, што прапануюцца, - сацыяльная справядлівасць. У цэлым жа работа над бюджэтна-падатковым пакетам законапраектаў працягваецца. Прыняць яго плануецца да пачатку зімы. Першае чытанне запланавана на 1 лістапада.