Званы зараз будуць гучаць у Чырвоным касцёле

17 февраля 2019

Сёння пасля ўрачыстай нядзельнай імшы ў прысутнасці сотняў вернікаў асвяцілі тры новыя сімвалы каталіцкага храма. Бронзавыя званы вагой тры тоны з'явіліся ў вежы пасля векавога маўчання. Сродкі на іх - не толькі ад католікаў, але і ад праваслаўных вернікаў.

Кожны са званоў запраграмаваны. Для розных службаў індывідуальнае гучанне. Акрамя таго, неўзабаве праб'юць і маленькія сімвалы. Іх прывязуць з Польшчы.