Ход уборачнай працягвае маніторыць Камітэт дзяржкантролю Беларусі

6 августа 2021

Аграрыям важна ўсё зрабіць своечасова і без страт. Ход уборачнай працягвае маніторыць Камітэт дзяржкантролю. Акцэнт - на якасці жніва і выкананні ўсіх тэхналогій. Так, у гаспадарцы "Сакаўшчына-Агра" Валожынскага раёна на старце жніва збожжаўборачныя камбайны былі не поўнасцю гатовы, а галоўнае - для работы ў палях не хапала механізатараў. Па выніках рэйду кантралёраў недапрацоўкі ў сельгаспрадпрыемстве выправілі.

Яўген Целяціцкі, старшыня Маладзечанскага міжраённага Камітэта дзяржкантролю:

Што да гэтай гаспадаркі, былі пытанні па своечасовасці праверкі вагавага абсталявання. У цэлым па Валожынскім раёне былі пытанні тэхналагічнай наладкі збожжаўборачных камбайнаў пры ўборцы азімага рапсу.

У цэлым аграрыі Мінскай вобласці апошнімі гадамі ўсё больш увагі надаюць менавіта азімым культурам - яны высокаўраджайныя. Дарэчы, зараз для іх рыхтуюць палі: збіраюць салому, уносяць падкормку і апрацоўваюць глебу.