Больш як 8 мільёнаў тон збожжа

8 августа 2014
Больш як 8 мільёнаў тон. Новая мяжа пераадолена. Сёння чакаем 2 мільёны тон збожжа ад мінскіх хлебаробаў - да запаветнай планкі ім не хапае 35 тысяч. Лідар па намалоце - па-ранейшаму сталічны рэгіён. У Гродзенскай вобласці паўтара мільёна. А вось па тэмпах наперадзе - Гомельская, там масавая ўборка практычна завершаная. Час намалаціць мільён яшчэ ёсць у Віцебскага рэгіёна - там сабрана 833 тысячы тон збожжа. Але пакуль не ўбранымі застаюцца 40% плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне практычна 40 цэнтнераў з гектара.