Больш чым 500 тон доўгага валакна з трасты новага ўраджаю ўжо прынялі на Аршанскім ільнокамбінаце

18 сентября 2019

Спецыялісты адзначаюць больш высокую якасць лёну ў параўнанні з мінулым годам. Зараз камбінат працуе ў трохзменным рэжыме, а некаторыя ўчасткі - у чатырохзменным. Магутнасці найбуйнейшага ў Еўропе тэкстыльнага прадпрыемства дазваляюць перапрацоўваць за год восем тысяч тон доўгага і практычна столькі ж кароткага валакна. Дзякуючы мадэрнізацыі ў цэхах другой фабрыкі з'явілася новае абсталяванне. Высокатэхналагічныя станкі дазваляюць хутка змяняць дызайн і ствараць паўнавартасныя калекцыі. А значыць, паспяхова канкурыраваць.

За год камбінат выпускае без малога 18 мільёнаў метраў ільняной тканіны. Геаграфія паставак - больш як 40 краін.