Беларуска-германская група па гандлі і інвестыцыях абмяркуе сёння шэраг пытанняў

13 октября 2016

Экспартна-крэдытнае страхаванне і прамысловую кааперацыю абмяркуе сёння беларуска-германская група па гандлі і інвестыцыях. Ключавой тэмай стане супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, лагістыкі, а таксама прафадукацыі. Германія - адзін з асноўных гандлёвых партнёраў нашай краіны ў Заходняй Еўропе. Тавараабарот з Мінскам летась склаў амаль 2,5 мільярда долараў. У Беларусі зарэгістравана больш за 300 кампаній з удзелам нямецкага капіталу.