Рэспубліканскі конкурс "Галасы" прымае Барысаў

2 апреля 2022
Гэтымі днямі Барысаў больш гучны за іншыя гарады краіны. Палац культуры прымае рэспубліканскі конкурс "Галасы". 

Адно з найбуйнейшых арт-спаборніцтваў Беларусі сабрала паўтары тысячы ўдзельнікаў. Напярэдадні заспявалі юныя артысты з Магілёва, Мінска, Гомеля, Смалявіч, Крупак, Гродна, Барысава - усяго больш за паўсотні школ вакалу і студый. І напярэдадні, і сёння ў зале эстрадны марафон. Хіты гучаць з 9 раніцы да 9 вечара. На сцэне выканаўцы ад 4 да 18 гадоў. Уладальнікі максімуму балаў - 50 - ужо атрымалі свае дыпломы. 

Рэспубліканскі конкурс мастацтваў праводзіцца трэці раз.

У журы прадстаўнікі СМІ, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў і знакамітыя спевакі.

Фестываль прадоўжыцца і заўтра, 3 красавіка. У афішы харэаграфія і цыркавое мастацтва.