Беларуска-егіпецкая бізнес-сустрэча пройдзе ў Мінску

3 сентября 2019

Дзелавыя колы Егіпта сёння будуць шукаць новых партнёраў у нашай краіне. Сустрэча пройдзе ў рамках шостага пасяджэння сумеснай гандлёвай камісіі. У Нацыянальнай бібліятэцы збяруцца больш  за 80 бізнесменаў дзвюх краін. Яны прадставяць розныя сферы - ад фармацэўтыкі да сельскай гаспадаркі. Егіпет - важны для нас партнёр у Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Узаемны тавараабарот за мінулы год перавысіў 100 мільёнаў долараў. Гэтага дапамагла дасягнуць кааперацыя ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. А экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі забяспечыў нам  станоўчае сальда. Сёння Беларусь і Егіпет працуюць над фарміраваннем савета дзелавога супрацоўніцтва.