Беларускі лёгпрам вяртаецца да працы ў штатным рэжыме

30 мая 2020
Беларускі лёгпрам вяртаецца да працы ў штатным рэжыме. Заданні на год па экспарце  застаюцца ў сіле. Сёння профільны канцэрн актыўна маніторыць нішы, якія вызваліліся. Працуюць і над заказамі расійскіх гандлёвых сетак - ім пасля каранціну трэба запоўніць пустыя паліцы. На працяг супрацоўніцтва з адной з нашых трыкатажных фабрык разлічвае і кампанія "Дысней". Аргументам "за"  стаў поўны цыкл: аснова для гатовых вырабаў - баваўнянае палатно ўласнай вытворчасці.

У "Галоўным эфіры"

Чым сёння жыве беларускі лёгпрам? Экспарт, імпартазамяшчэнне і супрацоўніцтва дзяржсектара з прыватнікамі. Пра ўсё падрабязна  распавядзём заўтра ў "Галоўным эфіры".