У Кеніі сёння жалоба

25 сентября 2013

У Кеніі сёння жалоба ў сувязі з нападам тэрарыстаў на гандлёвы цэнтр у Найробі. Успамінаць загінуўшых - іх каля 70 - у краіне будуць тры дні. Аб тым, што аперацыя па вызваленні заложнікаў завершаная, напярэдадні ўвечар абвясціў прэзідэнт Кеніі. Ухуру Кеніята сказаў, што тэрарысты разбітыя, але і страты вялізныя. Некалькіх тэрарыстаў забілі, 11 затрымалі. Кіраўнік краіны паведаміў, што ў будынку гандлёвага цэнтра загінулі не менш як 67 чалавек, у тым ліку грамадзяне Вялікабрытаніі, Канады, Францыі, Нідэрланд. Ёсць ахвяры сярод супрацоўнікаў сіл бяспекі. Абрынуліся тры паверхі, і некаторыя людзі да гэтага часу застаюцца пад заваламі. Судмедэксперты ўжо пачалі ўстанаўліваць нацыянальнасці тэрарыстаў. Раней паведамлялася, што сярод іх была брытанка, двое амерыканцаў і, магчыма, канадзец.