Беларускія парламентарыі па лініі ЕАЭС заключаць больш за сто міжнародных дакументаў

31 марта 2015

Беларускім парламентарыям сёлета трэба будзе ратыфікаваць нямала дакументаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта сёння заявіў спікер ніжняй палаты Уладзімір Андрэйчанка, анансуючы парадак дня сёмай сесіі. Усяго па лініі ЕАЭС плануецца заключыць больш за сто міжнародных дакументаў. У гэтай сувязі спатрэбіцца карэкціроўка амаль сарака беларускіх законаў. Адзначым, вясновая сесія адкрыецца ўжо ў гэты чацвер. Законапраекты, унесеныя ў парадак дня, датычацца эканомікі, сацыяльнай сферы, а таксама нацыянальнай бяспекі.

Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Падчас бягучай сесіі мы прадоўжым удасканаленне заканадаўства аб пенсіённым забеспячэнні, сацыяльным страхаванні, ахове здароўя. Гэта тыя пытанні, якія найбольш хвалююць нашых грамадзян. Будуць унесеныя змяненні ў закон аб працоўнай міграцыі, аб звароце грамадзян і юрасоб, прыняты праект закона аб альтэрнатыўнай службе".

А ўжо ў наступны чацвер дэпутаты разгледзяць адзін з рэзанансных дакументаў, які атрымаў шырокае абмеркаванне ў грамадстве. У першым чытанні плануецца прыняць законапраект аб барацьбе з карупцыяй.