Беларускія машыны сёння - гэта брэнд і драйвер эканомікі. Як адраджалася галіна - у праекце "Беларусь, якая стварае"

1 декабря 2023

Іх называюць спажыўцамі лепшых распрацовак беларускай навукі, лакаматывам эканомікі і брэндамі, па якіх пазнаюць краіну на ўсіх кантынентах! Кожны дзясяты трактар у свеце - "Беларус". БЕЛАЗы здабываюць брыльянты на іншым канцы свету! Электробусы перавозяць у розных дзяржавах, а спецтэхніка "Амкадор" канкурыруе з машынамі вядучых заходніх кампаній!

Беларускія машыны цалкам закрываюць свой рынак. Гэта наш драйвер у экспарце. Але так было не заўсёды! За спінай - найскладанейшыя дзесяцігоддзі, за якія галіна адрадзілася.

Было - стала - у праекце Агенцтва тэленавін "Беларусь, якая стварае" - заўтра, пасля "Панарамы".