36 тысяч кнігаманаў наведалі мінскую Міжнародную кніжную выставу-кірмаш

22 февраля 2021

36 тысяч наведвальнікаў і больш як дзясятак тысяч прададзеных кніг.

Арганізатары Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашы агучылі першыя лічбы і топ лепшых экспазіцый. Ацэньвалі па запатрабаванасці, крэатыўным афармленні і разнастайнасці кніг. Так, вылучылі стэнды выдавецтва "Беларусь", Паліграфкамбіната імя Якуба Коласа і цэнтральны экспанент - ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Дарэчы, там прапанавалі некалькі соцень свежых выдавецкіх праектаў: ад маштабных даследаванняў да дзіцячых кніг.

Значная колькасць дыпломаў паехала ў Расію

Значная колькасць дыпломаў паехала ў Расію: тры дзясяткі выдавецтваў арганізавалі на выставе міні-магазіны. Паводле статыстыкі, у чэку аднаго пакупніка тры кнігі.