Беларускія інтарэсы на рынках ЕАЭС, СНД і Саюзнай дзяржавы на тыдні абмяркоўвалі ў Краснадарскім краі

11 июня 2023

Паспяхова мы працуем і ў Краснадарскім краі. У гэтым рэгіёне беларускія брэнды лічаць легендарнымі. У выніку ад ідэі да гатовага праекта - 4 месяцы. У канцы лістапада вырашылі  збіраць камбайны разам. У красавіку адкрылі прадпрыемства. Сёння ўжо 10 машын. У планах новыя зборкі. Пра іх дамовіліся на тыдні падчас візіту нашай урадавай дэлегацыі ў Сочы. Летняя сталіца Расіі на тры дні стала вялікай перагаворнай пляцоўкай не толькі ў рамках "двойкі", але і па лініі ЕАЭС і СНД.

Кожнае аб'яднанне радніць супольнасць інтарэсаў па кааперацыі і стварэнні сваіх брэндаў. Адрозніваюцца толькі хуткасцю рэалізацыі. Але шматлікія прамаруджанні часовыя. Пра гэта гаварылі з трыбун форумаў. Да актыўнасці падштурхоўваюць і санкцыі, і сама сітуацыя на сусветных рынках. Сёння разлічваць можна толькі на правераных партнёраў.  Пра беларускія інтарэсы на рынках ЕАЭС, СНД і Саюзнай дзяржавы  - з Сочы наш карэспандэнт Святлана Лук'янюк (відэа).