Беларускія і сусветныя аўтавытворцы пад адным дахам

7 июня 2014

У Маскве прайшла найбуйнейшая ў СНД выстава будаўнічай тэхнікі. Свае навінкі прадэманстравалі больш за тысячу найбуйнейшых кампаній з 34 краін. Беларусь прэзентавала апошнія распрацоўкі Мінскага аўтамабільнага завода, дарожную і кар'ерную тэхніку, а таксама цягачы Волат. Упершыню ў міжнародным выставачным цэнтры і беларускі холдынг Салеа. Зрэшты, да высокай якасці беларускай будаўнічай прадукцыі ў Расіі даўно ўжо прывыклі.


Павел Драгун, начальнік аддзела рэалізацыі беларускай кампаніі па вытворчасці камплектуючых: Узровень беларускай прадукцыі цалкам адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца сусветнымі вытворцамі, і дазваляе забяспечыць нашых пакупнікоў якасным сучасным таварам. Мы спадзяёмся, што ўдзел у дадзенай выставе дазволіць пашырыць геаграфію паставак і прыцягнуць пакупнікоў.


Гэта ўжо 15-я маскоўская выстава. За гэты час беларускім вытворцам пагрузчыкаў і самазвалаў удалося істотна пашырыць геаграфію продажаў. Стратэгічным застаецца рынак створанага Еўразійскага саюза, перспектыўнымі - рынкі афрыканскага кантынента.