Беларускія аграрыі на фінішы ўборачнай кампаніі

23 августа 2023

Аграрыі Беларусі ўсё бліжэй да фінішу ўборачнай кампаніі. Асвоіць засталося меней чым 10 % плошчаў.

На сёння каравай важыць з улікам рапсу 6 мільёнаў 723 тысячы тон. Збожжавых каласавых і зернебабовых сабрана 5 мільёнаў 788 тысяч тон, рапсу - амаль 935 тысяч тон. Лён выцераблены на 99 % плошчаў.

Гаспадаркі краіны ўбіраюць кукурузу на сілас, рыхтуюць глебу пад сяўбу азімага ўраджаю наступнага года.