Беларуская гандлёва-прамысловая палата адзначае 65-гадовы юбілей

23 декабря 2017

65 гадоў гісторыі поспеху. Сёння юбілей адзначае самая буйная бізнес-супольнасць краіны - Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Пад крылом гэтай арганізацыі больш як 2 тысячы прадпрыемстваў-партнёраў: ад флагманаў прамысловасці да малога бізнесу. За час існавання БелГПП арганізавала звыш 2 тысяч бізнес-форумаў, дзелавых сустрэч і кантактна-кааперацыйных бірж. І па праве лічыцца лепшай пляцоўкай для папулярызацыи беларускага экспарту.

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаты чатыры прыярытэты развіцця да 2020 года - падтрымка нацыянальнага экспарту, прынцып "адно акно" для бізнесу ў знешнеэканамічнай дзейнасці, а яшчэ "тут і зараз", што ўключае атрыманне максімальнага спектра паслуг дыстанцыйна. І чацвёртая задача - усе гульцы на рынку павінны разумець: БелГПП - гэта буйны бізнес-саюз.