Прэзідэнт Беларусі патрабуе большай эфектыўнасці мадэлі кіравання навукай

26 января 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе большай эфектыўнасці мадэлі кіравання навукай. На гэтым Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу сёння - у Палацы Незалежнасці адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.

Сярод узнагароджаных амаль два дзясяткі чалавек. Іх працай і інтэлектам дасягненні ў галіне медыцыны, сельскай гаспадаркі і біялогіі знайшлі практычнае прымяненне. І не толькі ў Беларусі. Сімвалічна, што цяперашняя цырымонія прайшла напярэдадні Дня навукі. На працягу 2017, які павінен стаць пераломным, Кіраўнік дзяржавы арыентуе навукоўцаў на прынцыповае абнаўленне галіны. Пры гэтым змяняць падыходы прыйдзецца ва ўсім: і ў падрыхтоўцы спецыялістаў, і ў кааперацыі навукі і бізнесу.

Пасля ўручэння высокіх узнагарод адбылася вялікая дыскусія. Падчас давернай гутаркі Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што дзяржава чакае ад саміх навукоўцаў рашучых дзеянняў. Пры гэтым вартыя прапановы і прарыўныя распрацоўкі заўсёды атрымаюць падтрымку. Гаварылі сёння і пра годную аплату працы. Пастаўленую мэту: сярэднюю заработную плату па краіне ў $500 - Прэзідэнт назваў абсалютна рэальнай. І гэтая задача павінна быць няўхільна выканана.

Прэзідэнт таксама анансаваў вялікую нараду па развіцці навуковай сферы, дзе на вышэйшым узроўні будуць разгледжаны праблемы і акрэслены арыенціры. Летась Вышэйшая атэстацыйная камісія прысудзіла навуковую ступень амаль паўтысячы суіскальнікам, у тым ліку 45 замежным грамадзянам. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя