Беларуская кампанія GARSIA і Remy Cointreau падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

23 мая 2013

Зараз каб  спазнаць  сапраўдны смак і водар Францыі, беларусам не прыйдзецца ехаць у Пятую рэспубліку. Напоі адной з самых вядомых і буйных кампаній Францыі зараз з'явяцца ў нашай краіне. Беларуская кампанія GARSIA  і Rémy Cointreau   падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Зусім хутка практычна ў кожным  магазіне з'явяцца лепшыя французскія каньякі па даступных цэнах. Першая партыя напою паступіць у нашу краіну ў хуткім  часе.

Сяргей Цюшкевіч, кіраўнік групы кампаній GARSIA (СТАА Белвінгруп): Прадавацца ён будзе ўсюды: у кафэ, барах, рэстаранах, ва ўсіх супермаркетах і гіпермаркетах. Самы недарагі каньяк на акцыях і распрадажах будзе каштаваць каля 200 тысяч.

Нават самы лепшы напой можна сапсаваць няправільнай падачай. Над гэтым кампанія GARSIA таксама працуе. Створана сапраўдная Акадэмія экспертаў, дзе супрацоўнікаў кафэ, бараў, рэстаранаў вучаць важным аспектам у  рабоце  з высакароднымі напоямі.