Беларуская АЭС у лічбах

25 февраля 2018

Праз колькі гадоў акупіцца беларуская АЭС, дзе ўзвядуць самую дарагую атамную электрастанцыю і чаму Ісландыя можа застацца без электрычнасці.

Факты і лічбы сабраў Дзмітрый Цітоў.

Каб зразумець, наколькі наша АЭС стрэсаўстойлівая, трэба зазірнуць у галаву, а лепш у сэрца станцыі.

Першы энергаблок павінен быць уведзены ўжо ў наступным годзе, а другі - у 2020-ым. Станцыя новага пакалення "3+". А што гэта гарантуе?

Ахову ад землетрасенняў, цунамі, ураганаў. І нават падзення самалёта. Хоць зона над нашай АЭС цалкам зачыненая для палётаў і ахоўваецца сіламі СПА. Г.з. пралічваюцца самыя фантастычныя сцэнарыі.

Фігуруе такое паняцце, як гермааб’ём - гэта тэхналогія прадухілення выхаду радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе пры цяжкіх аварыях. Установяць і разумныя сістэмы, якія сочаць за зменамі ўласцівасцяў металу корпуса рэактара.

Расатам ужо пачаў вырабляць для нас ядзернае паліва. Тое, што адпрацавала, можна будзе абмяняць або вярнуць.

Беларуская АЭС павінна акупіцца за 15 гадоў, пасля запуску станцыі плануецца знізіць тарыфы на электраэнергію, прыкладна на 20 працэнтаў. Лічба прыблізная. Пакуль спрагназаваць цяжка. Падкрэсліваюць у Мінэнерга.

Дарэчы, тэма майнінгу біткоінаў непарыўна звязаная з электрычнасцю. Напрыклад, у Ісландыі лічыльнікі сталі матаць больш. Згодна з прагнозамі, пасля запуску ўсіх праектаў па здабычы крыптавалют на іх будзе траціцца больш электрычнасці, чым на асвятленне жылых памяшканняў. Ісландыю любяць за халаднаватае надвор'е, што дазваляе траціць менш сродкаў на астуджэнне абсталявання, але зараз сталі прыходзіць вялікія жыроўкі за электрычнасць. З увядзеннем АЭС у Беларусі ў нас такіх праблем не будзе.

Сёлета пачалося будаўніцтва першай за 22 гады АЭС у Вялікабрытаніі, і яна стане адной з самых дарагіх у свеце. На яе плануюць патраціць парадку 24 мільярдаў долараў. На нашу АЭС накіравана каля 11 мільярдаў.

Па стане на першае красавіка 2016 года ў свеце будуюцца 64 рэактары, 16 з іх у Еўропе і 22 у Кітаі.

Спыніўся байкот атамнай энергіі ў Японіі. Патрэбнасці там настолькі вялікія, што эканоміка не можа проста нармальна працаваць без вялікай колькасці таннай электраэнергіі. Ставяцца сцены ад цунамі і перазапускаюцца рэактары. Улады Японіі збіраюцца паўторна ўвесці ў лад каля 40 аб'ектаў, яны будуць пакрываць больш як 20 працэнтаў энергапатрэбнасцяў краіны да 2030 года.

Савет Міністраў Беларусі нядаўна адобрыў пагадненне з Латвіяй аб аператыўным абмене інфармацыяй і супрацоўніцтве ў галіне ядзернай бяспекі і радыяцыйнай абароны.

У цяперашні час аналагічныя праекты рэалізуюцца ў Расіі на Новаваронежскай і Ленінградскай АЭС.