Беллёгпрам гатовы да супрацоўніцтва з індывідуальнымі прадпрымальнікамі

27 марта 2015

Пра гэта сёння заявіла кіраўніцтва канцэрна за круглым сталом. Праблемы ўзаемадзеяння айчынных прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці і прыватнага бізнесу абмяркоўваюць вытворцы, кіраўнікі гандлёвых цэнтраў і прадпрымальнікі. Галоўнае пытанне - як павысіць попыт на тавары беларускай вытворчасці на ўнутраным рынку. Канцэрн выступае за стварэнне бізнес-інкубатараў для пошуку інавацыйных рашэнняў.

Мікалай Яфімчык, старшыня канцэрна "Беллёгпрам": "Сёння нікому не сакрэт, што ў нас дэфіцыт кадраў і тэхналагічных, і кіраўнічых у тым ліку. Таму, я думаю, калі ёсць ініцыятыўныя маладыя людзі, мы гатовы разгледзець іх рэзюмэ, правесці адпаведнае сумоўе, калі трэба навучанне, і да прызначэння на самыя высокія пасады".

За круглым сталом таксама гаварылі аб новых формах арганізацыі продажаў тавараў, у прыватнасці, развіццё інтэрнэт-гандлю вырабамі беларускіх прадпрыемстваў, павышэнні якасці сыравіны і паніжэнні ставак на арэнду ў гандлёвых цэнтрах для ІП, якія гандлююць айчынным таварам.