Сонечныя промні як крыніца альтэрнатыўнай энергіі

23 октября 2019

Ясныя дні ў кастрычніку дазваляюць сонечным электрастанцыям працаваць на поўную магутнасць. Так, у Вілейскім раёне фотамодулі актыўна паглынаюць святло і даюць дадатковыя кілаваты электрычнасці.

Пра зялёную энергетыку - Ілья Цвяткоў. Інжынер Мікалай Вяжэвіч абыходзіць велізарную сонечную станцыю ў Вілейскім раёне некалькі разоў на тыдзень - сочыць за тэхнічным станам электронных установак і фіксуе паказчыкі на лічыльніку. Прызнаецца, яснае надвор'е напрыканцы кастрычніка - добрая прыродная інвестыцыя. У гэтыя дні сонечныя электраблокі працуюць на поўную магутнасць.


А патрэбы, дарэчы, практычна вытворчага маштабу. У летні перыяд сонечная станцыя забяспечвае электрычнасцю на 100 % дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр. Адміністрацыя санаторыя вырашыла перайсці на выкарыстанне альтэрнатыўнай энергіі.

Усяго на станцыі знаходзіцца 12 энергаблокаў. Кожны з іх уключае у сябе амаль тры тысячы вось такіх сонечных панэлей. Працуюць яны кожны дзень 24/7. Вынік - амаль 600 кілават электраэнергіі за гадзіну. Сонечныя ўстаноўкі ёсць і на тэрыторыі цэнтра - у фармаце міні. Кампактныя модулі для выпрацоўкі цеплавой энергіі ўсталявалі на даху тэхнічных памяшканняў.
Яшчэ адна крыніца аднаўляльнай энергіі - вецер. Яго актыўна выкарыстоўваюць на раўніннай мясцовасці ў Мядзельскім раёне. Там працуе сапраўдны ветрапарк. Адзін генератар з лопасцямі, у залежнасці ад тэхнічных характарыстык, здольны выпрацаваць ад 250 до 1000 кілават за гадзіну.


Праўда, сачыць за ветракамі прыходзіцца значна больш уважліва, чым за статычнымі сонечнымі батарэямі. Бо ветрагенератар - складаны механізм. Кожныя два тыдні - тэхнічнае абслугоўванне і праверка электронікі на вышыні 65 метраў.