Беларусбанк падпісаў крэдытнае пагадненне з Экспартна-імпартным банкам Кітая

26 сентября 2014
Крэдыт выдзяляецца ў рамках інвестпраекта на мадэрнізацыю і новае будаўніцтва Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната. Подпіс у дакуменце паставілі з беларускага боку кіраўнік праўлення Сяргей Пісарык, з кітайскага - віцэ-прэзідэнт Чайна Эксімбанк Сан Пінг. Пазыковыя сродкі накіруюць на набыццё адпаведнага абсталявання.
Сяргей Пісарык, кіраўнік праўлення ААТ АСБ Беларусбанк: Дадзены праект з'яўляецца зараз адным з найбуйнейшых у Беларусі. Я не буду называць шмат лічбаў, назаву толькі адну. Агульная сума па праекце перавышае 900 мільёнаў долараў. І сёння, на мой погляд, ёсць упэўненасць і ёсць магчымасці, выкарыстоўваючы, у тым ліку, партнёрскія адносіны з нашымі кітайскімі калегамі, што праект будзе рэалізаваны своечасова і ў поўным аб'ёме.