Беларусь завяршыла аптымізацыю сваіх дыпмісій

8 июля 2013

Пра гэта сёння заявіў Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, калі адкрываў у Мінску семінар кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі. Таксама адкарэктаваная структура цэнтральнага апарата МЗС на карысць рэгіёнаў, найболей перспектыўных з пункта погляду знешняга гандлю. Дыпламаты змогуць прапанаваць і свае шляхі рашэння задач, якія паўсталі праз фінансава-эканамічныя праблемы на сусветным рынку. У тым ліку абмяркуюць загрузку складоў беларускіх прадпрыемстваў.


Семінар кіраўнікоў дыпмісій падоўжыцца пяць дзён. Запланаваныя сустрэчы беларускіх паслоў з кіраўніцтвам міністэрстваў і кампаній-экспарцёраў.